Знайсці
23.05.2017 / 20:46РусŁacБел

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 28 мая

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 28 мая. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», паведамляе БЕЛТА.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 28 мая з 2.00 да 5.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы ў сістэме электразабеспячэння прадпрыемства.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930