Знайсці
23.05.2017 / 18:11РусŁacБел

Аналітыкі падлічылі кошт усёй нерухомасці свету

Сукупны ацэначны кошт усіх пабудаваных у свеце аб'ектаў жылой і камерцыйнай нерухомасці, а таксама лясных участкаў і сельскагаспадарчых зямель складае $228 трлн, высветлілі эксперты міжнароднага агенцтва нерухомасці Savills. Гэта ў 1,3 разу больш за кошт усіх акцый, аблігацый і даўгавых каштоўных папер ($170 трлн) і ў 35 разоў — за ўсё калі-небудзь здабытае золата ($6,5 трлн), піша РБК.

Толькі за мінулы год сусветная нерухомасць вырасла ў цане на 5%, адзначаюць рыэлтары. Так, па стане на студзень 2016-га агульны кошт усіх нерухомых актываў складаў $217 трлн. Для параўнання: сусветны ВУП вырас за 2015-2016 гады усяго на 2,3%. Такім чынам, усе аб'екты нерухомасці ў свеце ацэньваюцца ў 2,8 разы даражэй, чым сусветны гадавы ВУП (у 2015 годзе гэтыя суадносіны складалі 2,7), гаворыцца ў матэрыялах Savills.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930