Знайсці
23.05.2017 / 21:1916РусŁacБел

Каб удзельнікі флэшмоба дакладна «намалявалі» сэрца ў вокнах інтэрната, адміністрацыя вырубіла электрычнасць астатнім жыльцам

Студэнтка БДУ, якая жыве ў інтэрнаце №10, распавяла, як прайшла акцыя, мэтай якой было запаліць вокны інтэрната ў форме сэрца.

Да чаго быў прымеркаваны «флэшмоб», студэнтка нават не ведала.

Па яе словах, некалькі дзён у холе інтэрната вісела аб'ява з просьбай выключыць святло 22 мая з 21:00 да 21:30. Была намаляваная нават схема вокнаў — дзе павінен быць уключанае святло, а дзе — не.

Не чакаючы ініцыятывы ад жыльцоў інтэрната, адміністрацыі вырашыла забяспечыць гарантаваны поспех.

«Па гукаўзмацняльніку прагучала тэрміновае паведамленне, што на гэты час усім выключаць электрычнасць і «дзякуй за разуменне». Без васьмі дзевяць, а электрычнасці ўжо няма, пліта не працуе, тэлефон не зараджаецца, халадзільнік не марозіць, а галава, падобна, у кагосьці не варыць… Эх, нават чайку не пап'еш!», — адзначае студэнтка.

Самае смешнае, што ў 21.00 «сэрца» ўбачыць усё адно было немагчыма, бо ў гэты час на вуліцы было яшчэ светла.

«Флэшмоб» праводзіўся ў рамках дабрачыннай акцыі «Забег тысячы сэрцаў», якую ладзіць мабільны аператар «Вэлком». Кампанія ахвяруе грошы ў аддзяленне кардыялогіі РНПЦ дзіцячай хірургіі.

ІА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930