Знайсці
23.05.2017 / 17:161РусŁacБел

Падлетак са Слуцка завалодаў чужымі звесткамі з дапамогай камп'ютарнай гульні

Падлетак з Слуцка атрымліваў доступ да чужых дадзеных з дапамогай гульні «Clash Royal», паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Заява ў міліцыю паступіла ад 36-гадовай жыхаркі Мінска. Жанчына паведаміла, што невядомы завалодаў доступам да акаўнта Google, які належыць яе непаўналетняму сыну. Акрамя таго, з яе мабільнага тэлефона і тэлефона мужа была выдаленая ўся інфармацыя.

Праваахоўнікі выявілі, што яе сыну прыходзіла паведамленне ад невядомага аб выйгрышы ў гульні Clash Royal, а каб атрымаць яго, дзіця павінна было даць свой лагін і пароль, што яно і зрабіла. Потым падлетак распавёў пра гэта бацькам. Яны пачалі правяраць свае мабільныя тэлефоны, бо тыя прывязаныя да акаўнта сына. Тэлефоны былі заблакаваныя і вярнуліся да заводскіх налад, інфармацыя на іх адсутнічала. Міліцыянты выявілі асобу, якая мела да гэтага дачыненне. Ёю аказаўся 15-гадовы ўраджэнец Слуцка, які навучаецца і жыве цяпер у Маладзечна. Праваахоўнікам хлопец растлумачыў, што з 2015 года гуляе ў гульню Clash Royal, вывучаў ўліковыя запісы іншых гульцоў і падманваў іх падобным спосабам.

Дачыненне хлопца да несанкцыянаванага доступу пацвердзіў і агляд яго камп'ютара. У дзеяннях падлетка ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжаны арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), арт. 351 (камп'ютарны сабатаж), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй) КК. Аднак на момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў ён не дасягнуў ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць, таму да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя яго бацькі па арт. 9.4 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера