Знайсці
23.05.2017 / 13:31РусŁacБел

Сямашка адхрысціўся ад перамоваў наконт куплі вугалю ў ЛНР

Урад Беларусі не вядзе перамоваў аб куплі вугалю ў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР). Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ў кулуарах Беларускага прамысловага форуму.

На мінулым тыдні кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі заявіў у інтэрв'ю расійскай газеце «Известия», што самаабвешчаная рэспубліка вядзе перамовы з Беларуссю, Турцыяй і Кітаем аб пастаўках вугалю. «Узнікаюць складанасці з вывазам прадукцыі, з афармленнем сертыфікатаў. Мы шукаем шляхі вырашэння праблем, упэўнены, што выхад знойдзем. Тут тонкая мяжа паміж эканомікай і палітыкай. Выхад новага гульца на рынак заўсёды неадназначна ўспрымаецца іншымі ўдзельнікамі», - сказаў Платніцкі.

Сёння Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне аб тым, ці вядзе Беларусь перамовы з ЛНР аб пастаўках вугалю, сказаў, што яму пра такія перамовы нічога не вядома. «Я вяду энергетычны сектар - але такіх перамоваў мы не вядзем. Тым больш, у нас невялікая патрэба ў вугле - як вы ведаеце, 95% нашай энергетыкі працуе на газе», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым адказваючы на пытанне аб тым, ці працягнуцца пастаўкі іранскай нафты ў Беларусь, ён адзначыў, што «ўсё можа быць».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера