Знайсці
23.05.2017 / 09:362РусŁacБел

На ЧС-2018 Беларусь згуляе з Расіяй, Швецыяй, Славакіяй

На чэмпіянаце свету па хакеі ў 2018 годзе, што пройдзе ў Даніі, зборная Беларусі згуляе ў групе «А» (Капенгаген) з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі.

Славакі будуць застрахаваны ад вылету з эліты, паколькі з'яўляюцца арганізатарамі ЧС-2019.

З іншага боку калі Беларусь і Латвія пакінуць эліту, то да 2021 года яны таксама вернуцца ў яе, бо атрымалі права на правядзенне чэмпіянату свету.

У другой васьмёрцы згуляюць Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Нарвегія, Латвія, Данія і Паўднёвая Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930