Знайсці
22.05.2017 / 15:385РусŁacБел

Справа аб выбуху на цукровым камбінаце ў Скідзелі: пад варту ўзялі трох начальнікаў

Выбух на цукровым камбінаце адбыўся яшчэ ў лютым, але следчыя працягваюць працаваць над справай.

Пра гэта 22 мая паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, перадае БЕЛТА.

«Заведзеная крымінальная справа па факце нядбайнасці. У ходзе расследавання затрыманыя і заключаны пад варту тры службовыя асобы: начальнік цэха, дзе адбыўся выбух, і яго намеснік, а таксама галоўны інжынер прадпрыемства. У нас маецца дастаткова дадзеных для таго, каб прад'явіць ім канчатковае абвінавачванне», - сказаў Іван Наскевіч.

Абвінавачванне прад’явяць, калі будуць скончаныя экспертызы.

Адзначым, што Наскевіч агучыў падрабязнасці справы пасля сустрэчы з Лукашэнкам, на якой прэзідэнт звярнуў увагу на здарэнне.

***

Нагадаем, што ноччу 25 лютага на цукровым камбінаце ў Скідзелі адбыўся выбух пылапаветранай сумесі. Пяць работнікаў камбіната атрымалі апёкі і былі шпіталізаваныя. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая прывяла да цяжкіх наступстваў. Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера