Знайсці
22.05.2017 / 11:567РусŁacБел

Што з Анатолем Капскім?

У гэтым сезоне кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі не прысутнічаў ні на адным матчы каманды. А на гульні барысаўскага клуба супраць мінскага «Дынама» 20 мая заўзятары БАТЭ вывесілі банер у яго падтрымку: «Анатолич! С вами тысячи сердец!». Што ж здарылася?

Прессбол

Высветлілася, што ў вядомага футбольнага функцыянера зноў пачаліся праблемы са здароўем. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Капскі прастыў яшчэ ў лютым, падчас збораў у Турцыі. Пасля пачалася пнеўманія з ускладненнямі, якая вельмі цяжка лячылася, бо Капскі раней меў вялікія праблемы з сэрцам. У 2013 годзе Анатоль Капскі таксама захварэў на пнеўманію. Пачаліся ўскладненні, у Вільні ён перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы. Пасля аперацыі Капскі правёў тры дні ў коме — былі праблемы з ныркамі і печанню.

Сёлета, на шчасце, абыйшлося без падобных праблемаў і без аперацый. Але лячэнне і аднаўленне занялі працяглы час. Некаторы час Капскі правёў у бальніцы. Цяпер ужо ён знаходзіцца дома.

У клубе кажуць, што Капскі неўзабаве вернецца на працу.

«Анатоль Анатолевіч пэўны час адсутнічаў праз праблемы са здароўем, але ў найбліжэйшы час ён вернецца да працы ў клубе», — паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе БАТЭ.

Праблемы са здароўем пераследавалі Капскага з самага дзяцінства. Адразу пасля нараджэння ён захварэў на запаленне лёгкіх, у пяцігадовым узросце зваліўся з прычэпа і раздрабіў тазасцегнавую костку. Пазней у 20-гадовага Капскага знайшлі рак. Ён прайшоў курс лячэння, але ў 1999 годзе хвароба вярнулася. Капскі лячыўся за мяжой.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930