Знайсці
22.05.2017 / 11:193РусŁacБел

На гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць дождж, сонца і тэмпературу ў межах нормы

Умерана цёплае і няўстойлівае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні па краіне. Цяплей будзе па паўднёвым захадзе, халадней — па паўночным усходзе краіны.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 23 мая, ноччу ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Днём пераважна па поўдні кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу + 6 … 13°С, днём + 18 … 23°С, па поўдні да +25°С.

У сераду ў асобных раёнах краіны, а днём па Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе рэспублікі навальніцы. Тэмпература ноччу + 6 … 13°С, днём + 17 … 23°С, па поўначы + 15 … 16°С.

25 мая ў асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе навальніцы. Тэмпература ўначы ад +5°С на паўночным захадзе да +13°С на паўднёвым усходзе краіны, днём + 16 … 23°С.

У пятніцу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе дажджы ўжо на большую частку тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу + 5 … 12°С, днём + 13 … 20°С.

У выходныя пераважна без ападкаў. Сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе мая па Беларусі чакаецца каля кліматычнай нормы (норма + 14 … 16°С).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930