Знайсці
22.05.2017 / 09:539РусŁacБел

Фігурант «справы патрыётаў» Палтаржыцкі пераведзены з турмы КДБ пад хатні арышт

У спісе затрыманых у «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.

Яўген Палтаржыцкі, якога затрымалі 21 сакавіка і трымалі ў СІЗА КДБ у справе «Белага легіёна», пераведзены на хатні арышт.

Як паведамляе spring96.org, меру стрымання для Яўгена Палтаржыцкага змянілі 19 мая.

Спачатку Яўген абвінавачваўся ва ўдзеле ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, пазней да гэтага дадалося стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання.

Яўген Палтаржыцкі — гісторык паводле адукацыі. У канцы сакавіка па Беларускім тэлебачанні былі паказаныя кадры аператыўнай здымкі, на якіх ён даваў каментары пра схованку арматуры, нібыта знойдзенай у лесе следчымі ў справе «Белага легіёна».

У спісе затрыманых у «справе патрыётаў», паводле «Вясны», за кратамі застаецца 16 чалавек. Іншыя 16 чалавек, якіх раней затрымлівалі за ўдзел у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і арганізацыю незаконнага вайсковага фармавання, вызваленыя з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе ці без абмежаванняў.

spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930