Знайсці
21.05.2017 / 16:0919РусŁacБел

У Беларусі распрацавалі першы пісталет — ён адаптаваны для сілавікоў у цывільным ФОТА

Пісталет ПСН-В, распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка», прадстаўлены на выставе MILEX-2017, паведамляе БелТА.

«Пісталет спецыяльна распрацаваны для аператыўнага складу, — распавёў канструктар першага беларускага пісталета Ігар Васільеў. — Ён спатрэбіцца там, дзе неабходна схаванае нашэнне пад лёгкай цывільнай формай адзення».

Беларускі пісталет цалкам ўпісваецца ў габарыты расійскага пісталета ПСМ, але пры гэтым мае калібр не 5,45 мм, а 9 мм.

Асноўныя плюсы ПСН-В — кампактныя габарыты і магутны калібр. У пісталета вельмі нізка размешчаны ствол адносна далоні, гэта змяншае падкіданне. За кошт правільных суадносін ствала і затвора аддача ўспрымаецца мякчэй.

«Пры такой таўшчыні пісталета яго магутнасць значна большая. Аналагічнай такой зброі я не ведаю», — адзначыў канструктар.

Ідэя стварыць пісталет існавала ўжо даўно, аднак увасоблена яна была на працягу апошняга года. Зброя ўжо прайшла спробныя стрэльбы. Наперадзе праверка на трываласць (пісталет павінен без паломак адстраляць не менш за 5 тыс. разоў) і дзяржаўныя выпрабаванні.

VIII Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017 праходзіць у Мінску 20-22 мая. У ёй бяруць удзел амаль 140 экспанентаў з Беларусі, Германіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Славакіі і Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера