Знайсці
21.05.2017 / 12:097РусŁacБел

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх прайграў канкурэнтны бой Рансэсу Бартэлемі, у 5-м раўндзе рэферы выратаваў кубінца ВІДЭА

У ноч на 21 мая ў ЗША адбыўся канкурэнтны бой паміж дзейсным чэмпіёнам свету па боксе ў двух вагавых катэгорыях, кубінцам Рансэсам Бартэлемі і беларускім праспектам (ад prospect — перспектыва) Кірылам Рэліхам. 

Перамога ў баі азначае топ-права на бой за пояс чэмпіёна свету ў першай паўсярэдняй вазе, якім валодае брытанец Рыкі Бёрнс — той не можа адмовіцца ад паядынка з пераможцам прэтэндэнтнага боя. 

Па выніку, рашэннем суддзяў Рэліх саступіў Бартэлемі — гэта другая запар (і ў кар'еры агулам) параза беларуса, які раней у вельмі спрэчным баі саступіў чэмпіёну свету Рыкі Бёрнсу. 

Перамога Бартэлемі таксама не была ўпэўненай — у пятым раундзе рэферы выратаваў яго ад шквалу ўдараў беларуса, дзіўным чынам пачаўшы адлік накдаўна, хаця кубінец заставаўся на нагах. 

Вось гэты момант — нават каментатары боя не зразумелі, што гэта такое адбылося. 

Аматары бокса пішуць у інтэрнэце, што рэферы, імаверна, забыўся, што судзіць прафесійны бой, а не школьныя спаборніцтвы. 

Кірыл Рэліх — адзін з найбольш перспектыўных беларускіх баксёраў. Ён займае першае месца ў рэйтынгу WBA (катэгорыя 63,5 кг), але пакуль не валодае поясам — дзейсны чэмпіён свету на чатыры пазіцыі ніжэйшы за Рэліха ў рэйтынгу. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера