Знайсці
21.05.2017 / 11:252РусŁacБел

Беларускія гімнасткі заваявалі срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце

Зборная Беларусі заваявала сярэбраны медаль у камандным мнагабор'і на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Будапешце, паведамляе БелТА.

На кантынентальным форуме ўпершыню пераможцы і прызёры ў гэтым відзе праграмы вызначаліся па суме балаў выступу гімнастак ў кваліфікацыі асобных відаў і юніёрскай зборнай у групавых практыкаваннях.

Аліна Гарноська і Кацярына Галкіна паспяхова выступілі ў індывідуальных спаборніцтвах. У камандзе Беларусь прадставілі юніёркі Вераніка Бяляева, Анастасія Макуцэвіч, Аліна Трушкіна, Дыяна Місючэнка, Лаліта Мацкевіч і Ксенія Яроменка. У суме спартсменкі набралі 171,450 бала.

Апярэдзілі беларусак толькі расіянкі (182,175 бала), якіх у камандным мнагабор'і прадстаўлялі такія вядомыя гімнасткі, як Аляксандра Салдатава, Дзіна і Арына Аверыны.

Бронзавымі прызёрамі сталі гімнасткі з Балгарыі - 170,300 бала. На чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце сёння адбудуцца фіналы ў асобных відах, у якіх выступяць Кацярына Галкіна і Аліна Гарноська.

Таксама будуць разыграныя медалі ў камандных выступах. Галоўным жа стартам для беларускіх грацый стане чэмпіянат свету, які ад 30 жніўня да 3 верасня прыме італьянскі Пезара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера