Знайсці
21.05.2017 / 11:3621РусŁacБел

Расіянін-хейтар, якога лінчавалі ў Мексіцы, выжыў

У Мексіцы распачатая справа ў дачыненні да грамадзяніна Расіі, які падчас бойкі ў Канкуне забіў мясцовага жыхара. Гаворка ідзе пра 42-гадовага відэаблогера Аляксея Макеева.

Макееў пабіўся з групай мексіканцаў, якія прыйшлі да яго дадому. Жыхары Канкуна хацелі адпомсціць Макееву за абразлівыя відэаролікі, якія ён запісваў на вуліцах горада. У відэароліках Макееў абражаў мясцовых жыхароў і сачыў за іх рэакцыяй.

Як гаворыцца ў матэрыялах пракуратуры штата Кінтана-Роа, Макееў параніў нажом 19-гадовага мексіканца, які ў выніку атрыманых траўмаў сканаў. Самога Макеева кіямі збілі да непрытомнасці. Ён знаходзіцца ў мясцовай бальніцы ў стане штучнай комы, але яго жыццю нічога не пагражае.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031