Знайсці
20.05.2017 / 19:3213РусŁacБел

На Віцебшчыне сядзібу XIX стагоддзя прадаюць за 23 рублі

Фота Дзіны Маковіч / radzima.org.

На аўкцыён з пачатковым коштам у 23 рублі выстаўлена сядзіба XIX стагодзьдзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна. Пра гэта паведамляе сайт vitebsk.cc.

Спачатку адміністрацыя раёну плянавала рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе і зрабіць у ім музэй традыцыйных рамёстваў і гасьцінны двор. Пазьней сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам у 41 000 эўра. Цяпер яе прадаюць з пачатковым коштам у памеры адной базавай велічыні — за 23 рублі. Пакупніку давядзецца яшчэ выплаціць 634 рублі 25 капеек аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкаму за падрыхтоўку аб’екту да продажу.

Таксама ўласьнік будзе абавязаны не пазьней чым за два гады адрэстаўраваць будынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930