Знайсці
20.05.2017 / 17:04РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў Рухані з пераабраннем прэзідэнтам Ірана

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хасана Рухані з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вынікі выбараў яскрава пацвердзілі моцную падтрымку іранцамі Вашага прагрэсіўнага палітычнага курсу, скіраванага на кансалідацыю грамадства, рэалізацыю эканамічнага патэнцыялу краіны на карысць простых людзей, умацаванне пазіцый дзяржавы на міжнароднай арэне», - гаворыцца ў віншаванні.

«Спадзяюся, што Ваша праца на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-іранскіх адносін ва ўсіх галінах, паглыбленню сяброўскіх адносін», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера