Знайсці
20.05.2017 / 13:2120РусŁacБел

Шапіра: Маё прозвішча сярод хакеістаў ніколі не чулі, я працаваў у сельскай гаспадарцы, але палюбіў хакей

Старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра, які змяніў на гэтай пасадзе Ігара Рачкоўскага, пракаментаваў сваё абранне.

«Федэрацыя ў апошнія гады працы зрабіла вельмі многае. Пра нас увесь свет даведаўся як пра хакейную дзяржаву. Апошняя перамога была заваяваная напярэдадні ў Кёльне. Гэта велізарная заслуга Ігара Рачкоўскага. Маё прозвішча сярод хакеістаў вы ніколі не чулі. Так, я ўсё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы, але, прыбыўшы ў Гродна і стаўшы губернатарам, палюбіў хакей. Убачыў пэўныя правілы: у Гродне заўсёды існавала калегіяльнае абмеркаванне ўсіх пытанняў, што і давала пэўныя вынікі. Зрэшты, усюды прынцыпы кіравання падобныя. Не схільны рабіць кадравыя чысткі, аднак усе мяне ведаюць, як чалавека жорсткага і патрабавальнага. Без гэтага не бывае вынікаў», — цытуе новага кіраўніка федэрацыі «Прессбол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930