Знайсці
19.05.2017 / 21:0716РусŁacБел

Дональд Трамп адпраўляецца ў сваю першую замежную паездку

Дональд Трамп адпраўляецца ў сваю першую замежную паездку. Прэзідэнт ЗША наведае Саудаўскую Аравію, Ізраіль, Бельгію, Італію і Ватыкан. Перад ад'ездам з Вашынгтона Трамп заявіў, што мае намер абараняць амерыканскія інтарэсы, паведамляе Радыё Польшча.

EPA

Першая замежная паездка Дональда Трампа ў якасці лідара ЗША будзе доўжыцца 9 дзён. У рамках гэтай паездкі ён выступіць з пасланнем да ісламскага свету, сустрэнецца з лідарамі Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам і будзе прыняты папам Францішкам. Дональд Трамп таксама возьме ўдзел у саміце НАТА ў Бруселі і саміце «Вялікай сямёркі» на Сіцыліі.

Прадстаўнікі Белага дома звяртаюць увагу журналістаў на буйную зброевую ўгоду, якая павінна адбыцца ў ходзе візіту Дональда Трампа ў Эр-Рыяд. Яна прадугледжвае продаж амерыканскай зброі Саудаўскай Аравіі на суму ў 110 млрд даляраў на працягу наступных 10 гадоў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930