Знайсці
19.05.2017 / 15:529РусŁacБел

Суд абавязаў сям'ю Фрыске вярнуць 375 тысяч даляраў, якія не патрацілі на лячэнне

Суддзя Пяроўскага суда Масквы Сяргей Савасцьянаў абавязаў бацькоў спявачкі Жанны Фрыске вярнуць Русфонду 21,6 мільёна расійскіх рублёў (каля 375 тыс. даляраў), якія не былі патрачаныя на лячэнне артысткі.

Прадстаўнікі бацькоў Фрыске прасілі спыніць вытворчасць па іску з-за адсутнасці доказаў, а таксама заяўлялі, што бухгалтар рыхтуе поўную справаздачу аб расходаванні сродкаў.

Пры гэтым маці спявачкі Вольга Фрыске не з'явілася на паседжанне, а былы грамадзянскі муж артысткі Дзмітрый Шэпелеў заўважыў, што значная частка грошай можа знаходзіцца ў яе.

Русфонд падаў у суд на сваякоў Фрыске пасля таго, як паліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу аб крадзяжы сродкаў, сабраных на лячэнне спявачкі.

Усяго дабрачынная арганізацыя пералічыла на рахунак спявачкі 26 мільёнаў рублёў, але пасля смерці Фрыске яе сваякі змаглі даць справаздачу аб выдатках толькі 4 мільёнаў (70 тысяч даляраў).

Жанна Фрыске памерла ад раку 15 чэрвеня 2015 года

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера