Мінадукацыі: Педагогам заплацяць за тое, што яны будуць прыглядаць за дзецьмі да пачатку ўрокаў
Педагогам, якія будуць прыглядаць за дзецьмі да пачатку ўрокаў, калі школы пяройдуць на новы графік працы, аплацяць працу. Пра гэта TUT.BY 19 мая заявіла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
— Увесь час, які настаўнікі адпрацуюць, ім будзе аплачаны, — сказала намеснік міністра.
Нагадаем, 12 мая кіраўнік краіны даручыў перагледзець графік працы школ. «Раней за 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», — заявіў Лукашэнка.
Пасля гэтага ў многіх школах задумаліся аб новым графіку працы з 1 верасня. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі ў 8.30 або 9.00, а тыя, якія працуюць у адну змену - з 9.00. Пры гэтым для зручнасці бацькоў, якім рана на працу, школы будуць адкрыты з 8 раніцы, а педагогі глядзець за дзецьмі да пачатку урокаў.