Знайсці
19.05.2017 / 13:1921РусŁacБел

ХК «Дынама-Мінск» плануе цалкам адмовіцца ад паслуг легіянераў

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» плануе цалкам адмовіцца ад паслуг легіянераў. Аб гэтым па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам міністр унутраных спраў, старшыня назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» Ігар Шуневіч.

«Кіраўніку дзяржавы была прапанавана новая канцэпцыя развіцця хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Адным з кірункаў гэтай канцэпцыі з'яўляецца перспектыўная і поўная адмова ад паслуг легіянераў, у тым ліку ў трэнерскім штабе», — сказаў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, гэта задума ў цэлым ухвалена прэзідэнтам. «Наколькі гэта можна эфектыўна і хутка зрабіць, я паведамлю кіраўніку дзяржавы ў бліжэйшы час па яго даручэнні, пралічыўшы ўсе нашы крокі і магчымасці, у тым ліку фінансавыя, для рэалізацыі такой задумы», - адзначыў старшыня назіральнай рады клуба.

Адказваючы на пытанне, Ігар Шуневіч пацвердзіў, што размова ў тым ліку ідзе пра адмову ад легіянераў сярод гульцоў. «Мы хочам стымуляваць наш нацыянальны хакей, нашу нацыянальную хакейную школу. І адным са спосабаў такога стымулявання знаходзім магчымасць адмовы ад замежнай дапамогі», - заявіў ён.

Што да магчымых тэрмінаў для рэалізацыі прапановы, Ігар Шуневіч сказаў: «Думаю, што задума будзе рэалізавана ўжо ў гэтым сезоне».

Старшыня назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» таксама паведаміў Аляксандру Лукашэнку аб пачатку камплектавання каманды на будучы сезон і іншых пытаннях у дзейнасці клуба.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930