Знайсці
19.05.2017 / 12:007РусŁacБел

Прадстаўнікі МВФ зноў едуць у Беларусь

Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманом будзе працаваць у Мінску 5-12 чэрвеня, паведамілі TUT.BY у прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

Чакаецца, што эксперты фонду абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую работу напярэдадні штогадовай місіі МВФ па артыкуле IV, якая чакаецца ў кастрычніку.

Прадстаўнічая дэлегацыя МВФ ужо была ў Мінску ў гэтым годзе. 16 сакавіка па запрашэнні кіраўніка Беларусі Мінск наведалі кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, намеснік кіраўніка Еўрапейскага кіравання МВФ Танас Арваніціс і старшы рэгіянальны прадстаўнік МВФ па рэгіёне СНД Бас Бакер. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што запрасіў прадстаўнікоў МВФ, каб абмеркаваць «літаральна 1-2 пытанні», якія «для мяне і краіны вельмі важныя». Па словах прадстаўніка МВФ, адным з пытанняў абмеркавання момантаў была эканамічная і сацыяльная сітуацыя, таксама абмяркоўвалася сістэма сацыяльнай абароны для тых, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу.

У цяперашні час практычна гатовая да падпісання праграма Беларусі з МВФ, якую падтрымлівае крэдытам на суму не менш за 3 млрд даляраў на дзесяць гадоў пад 2,28% гадавых. Крэдыторы патрабуюць лібералізацыі беларускай эканомікі, ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіравання. Як у лютым адзначаў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, праграма гатовая, засталося прыняць палітычнае рашэнне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930