Знайсці
19.05.2017 / 11:29РусŁacБел

У выходныя — сонца, дажджы і навальніцы

У выходныя май парадуе нас цяплом і сонцам, але чакаюцца дажджы і навальніцы. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

20 мая, суботу, днём у асобных раёнах, пераважна па паўночнай палове Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу + 6 … + 12°С, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе + 3 … + 5°С; днём + 20 … +25°С, па захадзе да + 27°С.

У Мінску ў суботу без ападкаў, толькі вечарам магчымы кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 60-65%). Тэмпература ноччу + 8 … + 10°С, днём + 23 … + 25С.

21 мая, у нядзелю, з паўночнага захаду еўрапейскай тэрыторыі Расіі чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 7 … + 14°С, днём ад + 17°С па паўночным усходзе да + 25°С па паўднёвым захадзе краіны.

У сталіцы чакаецца кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература ноччу + 12 … + 14°С, днём + 20 … + 22°С.

22 мая ў панядзелак, пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску: пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе, а днём у заходніх раёнах Беларусі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу + 4 … + 10°С, па паўднёвым захадзе да + 13°С; днём + 16 … + 22°С.

У сталіцы ў панядзелак без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу +6 + 8°С, днём каля + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930