Знайсці
19.05.2017 / 10:5914РусŁacБел

Макей пра вяртанне мяжы з Расіяй: «Пабачым…»

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей узяў удзел у мерапрыемстве «Мінскі дыялог», які традыцыйна ладзіць «Ліберальны клуб». На гэты раз сустрэча прымеркаваная да 25-годдзя замежнай палітыкі Беларусі.

Макей пагадзіўся адказаць на некаторыя пытанні журналістаў. Варта адзначыць, што на пытанні па-беларуску спадар міністр таксама адказваў па-беларуску.

У кіраўніка замежнапалітычнага ведамства спыталіся пра страхі адносна таго, што расійскія вайскоўцы могуць застацца ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017». Як Макей ацэньвае такія меркаванні?

«Ніяк не ацэньваю. Ацэньваю, як заявы, якія не маюць пад сабой ніякіх падставаў. Чытайце і слухайце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які сказаў, што суверэнітэт і незалежнасць для нас — гэта святое. На гэтым кропка».

Зусім нядаўна Расіяй перавяла авіярэйсы з Беларусі з унутраных у міжнародныя. Гэта ніяк не адаб’ецца на адносінах паміж краінамі?

«Я не бачу тут трагедыі. Галоўнае, каб нашы грамадзяне мелі роўныя правы з расійскімі. Аб гэтым існуюць дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пакуль мы не бачым пагроз у дадзеным кірунку», — адзначыў міністр.

А ці не азначае гэта падрыхтоўку ўвядзення паўнавартаснай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю, спыталіся журналісты.

«Пабачым, як будзе развівацца сітуацыя», — абцякальна адказаў міністр.

Таксама адно з пытанняў тычылася справы «Белага легіёна» і рэакцыі на яе ўнутры Еўрасаюза.

«Я не магу нічога сказаць, як ідзе расследаванне па справе «Белага легіёна». Гэта не ў кампетэнцыі МЗС. Але прадставілі ўсю неабходную інфармацыю нашым еўрапейскім партнёрам наконт гэтага, якая існуе на дадзены момант. Будзем глядзець далей», — адзначыў спадар Макей.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930