Знайсці
18.05.2017 / 21:3827РусŁacБел

У расійскім Белгарадзе вынеслі прысуд за прыкурванне ад свечкі ў царкве

Суд у Белгарадзе (РФ) вынес прысуд 22-гадовай мясцовай жыхарцы, якая прыкурыла цыгарэту ад свечкі ў царкве і размясціла фатаграфіі ва УКантакце. Яе прызналі вінаватай у абразе пачуццяў вернікаў, але прысудзілі да штрафу ў 15 тысяч расійскіх рублёў (каля $265), улічыўшы змякчальныя абставіны, піша ВBС.

Дзяўчыну, чыё імя не называецца, судзілі па 148-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Расіі — публічныя дзеянні, якія выказваюць відавочную непавагу да грамадства, учыненыя ў мэтах абразы пачуццяў вернікаў. Нядаўна па гэтым жа артыкуле быў асуджаны екацярынбургскі блогер Руслан Сакалоўскі, які размясціў фота таго, як лавіў пакемонаў у храме.

Па версіі следства, абвінавачаная чатыры разы размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце фатаграфіі, на якіх яна ў праваслаўным храме ў цэнтры Белгарада «прыкурвае цыгарэту ад свечкі».

«Такія дзеянні сведчаць аб відавочнай непавазе да грамадства і вернікаў, абражаюць іх рэлігійныя пачуцці», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры аб рашэнні суда.

У выніку міравы суд Заходняй акругі горада Белгарада прызнаў дзяўчыну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 тысяч рублёў. Суд пры гэтым улічыў змякчальныя абставіны.

Дзяўчыну судзілі па першай частцы артыкула аб абразе пачуццяў вернікаў, максімальнае пакаранне па якой — год пазбаўлення волі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера