Знайсці
18.05.2017 / 20:39РусŁacБел

Мінск і Рыга прэзентавалі заяўку на ЧС па хакеі

Мінск і Рыга сёння ў Кёльне прэзентавалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету 2021 года. Прэзентацыя беларуска-латвійскай заяўкі прайшла пад слоганам «Запал. Без межаў» («Страсть. Без границ»), паведамляе БЕЛТА.

Першапачаткова Беларусь планавала самастойна змагацца за права прыняць планетарны хакейны форум-2021 і правесці яго на двух лядовых стадыёнах сталіцы — «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне», як гэта было ў 2014 годзе. Аднак у студзені 2017 года было прынятае рашэнне аб'яднаць намаганні з Рыгай, якая таксама мае досвед правядзення галоўнага хакейнага турніру: сталіца Латвіі з поспехам правяла чэмпіянат планеты ў 2006 годзе. Цяпер абодва гарады маюць намер зноў узяць сусветнае першынство і на вышэйшым узроўні правесці гэты значны турнір. Напярэдадні галасавання прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель высока ацаніў шанцы Мінска і Рыгі.

Сапернікам беларуска-латвійскага праекта будзе Фінляндыя, якая плануе правесці ЧС-2021 у Тампэрэ і Хельсінкі. Іх прэзентацыя прайшла сёння ў Кёльне перад першымі чвэрцфіналамі чэмпіянату свету-2017.

Там жа заўтра, 19 мая, пройдзе галасаванне, пасля якога і вызначыцца гаспадар хакейнага чэмпіянату свету 2021 года. У выбарах возьмуцб удзел прадстаўнікі 67 нацыянальных хакейных асацыяцый, якія ўваходзяць у IIHF.

Наступны планетарны форум пройдзе ў 2018 годзе ў Даніі (Капенгаген, Хернінгу), ЧС-2019 прыме Славакія (Браціслава. Кошыцэ), у 2020 годзе гаспадаром хакейнага ЧС будзе Швейцарыя (Цюрых, Лазана).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930