У Варшаве напалі на ўкраінцаў з-за таго, што тыя размаўлялі па-ўкраінску
У польскай сталіцы адбыўся напад на ўкраінцаў па прычыне таго, што яны размаўлялі паміж сабой на роднай мове. Інцыдэнт адбыўся ў варшаўскім раёне Макотаў, паведамляе Радыё Польшча.
На ўкраінскую пару напаў 22-гадовы мужчына. Яму не спадабалася, што замежнікі размаўлялі на роднай мове. Крыўдзіцель спачатку абразіў украінцаў, а затым збіў мужчыну і ўжыў да абаіх газавы балончык.
Нападнік затрыманы паліцыяй. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў нападзе і абразе па нацыянальнай прыкмеце. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Былую дэпутатку, якая судзілася з ЕС, каб з яе знялі санкцыі, прызначылі ў Канстытуцыйны суд
 3
«На мяне паглядзі, я***ся з ім? Шлюшка Раімбека. Падымі галаву». У судзе над казахскім міністрам паказалі шакуючае відэа
 7
Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера