Знайсці
18.05.2017 / 17:4750РусŁacБел

У Беларусі з'явіцца арганізацыя «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне»

Рашэнне аб стварэнні аргкамітэта і рабочай групы па падрыхтоўцы да стварэнні РГА «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне» прынятае на круглым стале, які прайшоў ва Усіхсвяцкім храме-помніку, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

minsknews.by

Круглы стол блаславіў архімандрыт Алексій, настаяцель прыходаў Святой вялікапакутніцы Варвары і Святых дванаццаці апосталаў Светлагорскага раёна.

«Хто не ведае мінулага, у таго няма будучыні, — даў наказ архімандрыт Аляксій. — Сёння ў нас добрая мэта: захаваць нашу гісторыю, не даць растаптаць яе. У маім прыходзе ёсць вёска Ала. У гады Вялікай Айчыннай там адбылася трагедыя, якая забрала жыцці сотняў дарослых і дзяцей. Лясгас вырашыў пракласці дарогу да лесанарыхтовак, не ведаючы, што яна пройдзе па месцы трагедыі. І мёртвыя ўсталі на сваю абарону. На некалькі дзён зарадзіў дождж, які размыў зямлю і агаліў косткі нявінна забітых. Яны кажуць жывым, што там патрэбны мемарыял».

«Галоўная задача — прапаганда памяці аб Вялікай Айчыннай, — сказаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне» Сяргей Аляксандравіч. — Інакш не будзем памятаць нічога. Тут не вораг заходняя прапаганда, бо гэта іх праца. Галоўны вораг — наша ўласнае нежаданне памятаць і адукоўваць, увекавечваць памяць герояў вайны. Памяць — гэта не скульптуры савецкіх салдат і маці, не памятныя дошкі. Гэта тое, што ў нас з вамі ў галаве і сэрцы».

Прысутныя пагадзіліся, што трэба больш увагі надаваць рабоце з моладдзю, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі і даследчыкамі, якія займаюцца праблематыкай Вялікай Айчыннай, ветэранскімі арганізацыямі і саюзамі афіцэраў. Пільна сачыць за станам помнікаў і мемарыялаў па ўсёй краіне.

Удзел у працы круглага стала ўзялі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, навуковай і экспертнай супольнасці, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, творчыя дзеячы, прадстаўнікі рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў «Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера