Знайсці
18.05.2017 / 17:112РусŁacБел

Спецыялісты прыдумалі, як перамагчы рак з дапамогай святла

Навукоўцы з Універсітэта Рочэстэра распрацавалі новы метад імунатэрапіі. Выкарыстоўваючы святло, даследчыкі прымусілі імунную сістэму грызуноў, якія пакутавалі на меланому, атакаваць ракавыя клеткі. Пабочных эфектаў зарэгістравана не было, распавядае MedDaily са спасылкай на The Hindustan Times.

Vida Press

Імунатэрапія адрозніваецца ад прамянёвай тэрапіі і хіміятэрапіі. Яна не знішчае ракавыя клеткі наўпрост, а настройвае супраць іх T-клеткі імуннай сістэмы. У цяперашні час існуе некалькі метадаў імунатэрапіі. Недахоп імунатэрапіі ў тым, што рэакцыя імуннай сістэмы можа быць занадта моцнай альбо слабой. Акрамя таго, ракавыя клеткі могуць хавацца ад T-клетак.

Таксама агрэсіўныя ракавыя клеткі перашкаджаюць T-клеткам трапіць у пухліну. Пры недастатковай актывацыі імуннай сістэмы адзіны спосаб — увядзенне дадатковых T-клетак у арганізм. Аднак гэта можа прывесці да адмовы органаў у пацыента. Спецыялісты паспрабавалі вырашыць гэтую праблему.

Навукоўцы выявілі, што канальны радапсін (святлоадчувальны бялок) можна ўвесці ў імунную сістэму з дапамогай віруса і актываваць. Гэта дазваляе кантраляваць рэакцыю T-клетак. Даследчыкі стварылі святлодыёдны чып і пратэставалі яго на мышах з меланомай. Спецыялісты стымулявалі T-клеткі, уздзейнічаючы на пухліну і акружаючы яе вобласці святлом. Новы метад дапамог імуннай сістэме амаль цалкам вылечыць рак.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930