На дыскатэцы ў Мсціславе п'яная кампанія пабіла міліцыянтку, якая прыехала іх супакоіць
У кастрычніку 2016 года кампанія маладзёнаў са Слаўгарада завітала на дыскатэку ў суседні Мсціслаў.
Набраўшыся алкаголем, хлопцы пачалі буяніць так, што супрацоўнікам клуба давялося звярнуцца ў міліцыю — рэагаваць на выклік адправілі інспектара па справах непаўналетніх, жанчыну.
На жанчыну ў форме кампанія адрэагавала нэрвова — адзін з маладзёнаў, 26-гадовы хлопец, ударыў яе кулаком па твары, ад чаго тая ўпала на падлогу. Хлопец не спыніўся і працягнуў яе збіваць, чым нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні ў трактоўцы Крымінальнага кодэкса.
За гэты ўчынак маладзёна прысудзілі да пазбаўлення волі на 2 гады 2 месяцы ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, колькі ў Мінску прагаласавала за Пуціна
 2
З’явіліся доказы таго, што на выбарах у Расіі перапісваліся пратаколы — як галасы Даванкова перакідвалі Пуціну
 2
«Можа, гэта памылка?» Што кажа пра сваю справу непублічная беларуска, якую за пратэсты будуць судзіць завочна
 2
«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера