Знайсці
18.05.2017 / 13:317РусŁacБел

Гурт Iowa выпусціў кліп, дзе зняліся 50 людзей з неардынарнай знешнасцю

Гурт IOWA прадставіў у інтэрнэце кліп на новую песню «Прыгажосць». Здымкі праходзілі ў Санкт-Пецярбургу. Былі задзейнічаныя 20 розных лакацый. За аснову ўзятая стылістыка 90-х, што не выпадкова: тым самым гурт паказвае цыклічнасць моды, бо сёння 90-я — гэта зноў трэнд.

«Кліп зусім пра іншую моду: моду любіць сябе, адчуваць сябе, пра ўменне забыцца пра тое, што ты чагосьці не можаш, і адчуваць прыгажосць унутры. Мы знялі кліп пра людзей з адметнай знешнасцю, ведаючы, што такіх людзей — мільёны. Гэта кліп пра нас саміх і пра вас — такіх розных, дзіўных і вольных. Уся прыгажосць — усярэдзіне!», — кажа вакалістка IOWA Каця Іванчыкава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера