Знайсці
18.05.2017 / 11:547РусŁacБел

СК завёў крымінальную справу ў дачыненні да экс-міліцыянта з Гродна і чакае яго выдачы з Польшчы

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога міліцыянта, які спрабуе пазбегнуць экстрадыцыі з Польшчы ў Беларусь.

Дзмітрый Коўш (справа), фота belsat.eu

Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Дзмітрыя Каўша, жыхара Гродна. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару, паўторна), ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 430 (замах на атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Следствам устаноўлена, што абвінавачваны, працуючы на пасадзе оперупаўнаважанага па эканамічных злачынствах УУС Гродзенскага аблвыканкама, на працягу доўгага часу сістэматычна атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды. У матэрыялах крымінальнай справы маюцца звесткі пра не менш чым 10 фактаў атрымання і замаху на атрыманне хабару ў перыяд з 2011 па 2013 гады», — распавялі ў СК.

Па версіі следства, грошы ён атрымліваў у якасці падзякі «за несупраціўленне супрацьпраўнай дзейнасці, якая выяўляецца ў ажыццяўленні незаконных валютных аперацый фізічнай асобай на адной з аўтадарог у памежнай зоне Беларусі».

У крымінальнай справе таксама маюцца звесткі аб продажы абвінавачаным службовай інфармацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі ў мэтах выяўлення і спынення правапарушэнняў і злачынстваў.

Дзмітрый Коўш знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Хаваецца на тэрыторыі Польшчы. У цяперашні час, на падставе дакументаў, прадстаўленых беларускімі следчымі, кампетэнтнымі органамі юстыцыі Польшчы разглядаецца пытанне аб яго выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынствы на тэрыторыі Беларусі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930