Знайсці
18.05.2017 / 10:545РусŁacБел

Былы супрацоўнік выдаліў два сайты мінскага бізнэсмена. Яго прысудзілі да трох гадоў турмы

27-гадовага ўраджэнца Ліды асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за знішчэнне інфармацыі на двух сайтах былога працадаўцы.

Мужчына быў супрацоўнікам індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца аптовым гандлем аўтаматыкай для дома. Зламыснік падгледзеў у штодзённіку бізнэсмэна лагіны і паролі да двух сайтаў. Адзін з іх выкарыстоўваўся як інтэрнэт-крама, на другім была размешчана інфармацыя аб таварах.

Пасля ён з асабістай зацікаўленасці выдаліў усе змесціва двух сайтаў. На іх не засталося нічога, акрамя індэкснай старонкі з банэрнымі назвамі.

— Хацеў такім чынам не толькі нашкодзіць былому калегу, але і ў наступным завалодаць яго бізнесам, аднак не ўлічыў, што сваімі дзеяннямі здзяйсняе злачынства - камп'ютарны сабатаж, - распавёў начальнік упраўлення «К» ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Кавалёў. — Гэты від злачынстваў ўваходзіць у катэгорыю цяжкіх і прадугледжвае крымінальную адказнасць з пакараннем аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), ч.2 арт. 351 (Камп'ютарны сабатаж) КК Беларусі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031