Знайсці
17.05.2017 / 22:2837РусŁacБел

Мазырскаму рэцыдывісту, які параніў амапаўцаў, пагражае расстрэл 

Прадстаўнікі ГУБАЗіК распавялі падрабязнасці затрымання 30-гадовага жыхара Мазыра, які аказаў супраціў і параніў нажом двух амапаўцаў. «Наша Ніва» паведамляла афіцыйную версію міліцыі, а таксама падрабязнасці ад жонкі затрыманага.

Што сілавікі паведамляюць пра затрыманага?

У яго вельмі багатае крымінальнае мінулае: у 2004 годзе за рабаванне і разбой асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі, пасля адбыцця пакарання зарабляў махлярствам і вымагальніцтвам. Ахвярамі станавіліся як простыя грамадзяне і прыватныя прадпрымальнікі, так і асобы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Разлік рабіўся на тое, што людзі, самі замешаныя ў злачынствах, звяртацца па дапамогу ў міліцыю не будуць. «Выбіваючы» грошы, затрыманы часта ўжываў гвалт. Гэтаму спрыяла выдатная фізічная форма: працяглы час ён займаўся барацьбой.

Адзін з беларускіх «злодзеяў у законе» надзяліў мазырчука статусам «палажэнца», што давала яму права вырашаць спрэчныя пытанні сярод землякоў — прадстаўнікоў крыміналітэту.

Вядома, што фігурант вельмі разлічваў стаць «сматрачым» за Мазыром. Ён перыядычна выязджаў у краіны Еўрасаюза, дзе ў складзе міжнароднай арганізаванай злачыннай групы рабаваў банкі, абкрадаў крамы і займаўся нелегальным аўтабізнэсам. Неаднаразова трапляў у рукі паліцыянтаў Германіі. Там жа некалькі разоў апынаўся ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку за выкарыстанне падробленых дакументаў. Усё скончылася дэпартацыяй на радзіму.

Чым пасля гэтага мужчына займаўся ў Беларусі?

Мужчына здзяйсняў махлярствы, краў, вымагаў грошы ў бізнэсменаў, злодзеяў і наркагандляроў. Сур'ёзныя асцярогі за жыццё і здароўе змушалі многіх адмаўляцца ад дачы паказанняў, аднак ГУБАЗіК атрымалася атрымаць дастаткова доказаў яго злачыннай дзейнасці і падстаў для затрымання. Паскорыла прыняцце рашэння аб аперацыі якая паступіла аператыўная інфармацыя: пасля здзяйснення чарговага крадзяжу мужчына мае намер збыць скрадзеную маёмасць і з'ехаць з Мазыра ў невядомым кірунку. Ведаючы пра тое, што зламыснік мог быць узброены агнястрэльнай зброяй, да аперацыі ў якасці сілавой падтрымкі прыцягнулі амапаўцаў.

Якія падрабязнасці затрымання?

Усё адбылося ранкам 30 красавіка. Падазраванага ўдалося выцягнуць з хаты на падставе неабходнасці разабрацца ў ДТЗ з удзелам яго аўтамабіля. Усвядоміўшы, што адбываецца на самай справе, ён паспрабаваў схавацца і аказаў актыўны супраціў, нанёс нажавыя раненні дваім супрацоўнікам АМАП.

Па факце замаху на забойства двух і больш асоб у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці Гомельскім абласным упраўленнем Следчага камітэта Беларусі 2 мая распачата крымінальная справа па ч. 1 ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 25 гадоў, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС працягваюць працу па ўсталяванні дадатковых эпізодаў злачыннай дзейнасці затрыманага. Плануецца, што ў хуткім часе будуць апублікаваныя матэрыялы па іншых злачынствах, да якіх датычны мужчына.

Чытайце таксама: Cправа параненых амапаўцаў у Мазыры. Ці могуць расстраляць нападніка, калі забойства не было?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера