Знайсці
17.05.2017 / 21:24РусŁacБел

У Мінску прэзентавалі мабільны дадатак для невідушчых

У Мінску прэзентавалі мабільны дадатак «Штурман», які зможа спрасціць жыццё невідушчым і людзям са слабым зрокам. Прэзентацыя прайшла на выставе праекта «Імёны»: з дапамогай валанцёраў для невідушчых правялі экскурсію па экспазіцыі, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Сэрвіс «Штурман» працуе так: невідушчы запускае дадатак на смартфоне, ён у рэжыме рэальнага часу перадае відэа з асноўнай камеры і гук. Даныя атрымлівае відушчы добраахвотнік — і працуе «вачыма» невідушчага, падказваючы, што рабіць.

Штурманы-добраахвотнікі могуць дапамагаць перасоўвацца па горадзе, рабіць пакупкі ў краме, прымаць лекі, гатаваць ежу і нават праводзіць экскурсіі па музеях.

Калі якасць відэа не дазволіць прачытаць тэкст, штурман можа зрабіць фота з дапамогай адмысловай кнопкі. Праз некалькі секунд пры дапамозе павелічэння ён зможа прачытаць надпісы і разабраць дробныя дэталі. Таксама памочнік можа атрымліваць даныя аб месцазнаходжанні невідушчага чалавека і бачыць яго становішча на карце ў рэальным часе.

Па словах распрацоўшчыкаў, запісы строга канфідэнцыйныя. Усе відэасесіі захоўваюцца ў архіве дадатка і могуць быць адноўленыя пры неабходнасці. Праект рэалізавалі МТС, «БЕЛХАРД» і ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Стаць валанцёрам дадатка «Штурман» можа кожны. Для гэтага трэба спампаваць сэрвіс на мабільную прыладу (пакуль даступная толькі версія для Android) і зарэгістравацца па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930