Знайсці
17.05.2017 / 21:084РусŁacБел

Час продажу алкаголю ў крамах могуць зноў абмежаваць

У Беларусі разглядаецца магчымасць абмежавання часу рэалізацыі спіртных напояў у гандлёвай сетцы. Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 мая міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка.

«Сёння сярэднестатыстычны беларус спажывае каля 8-9 літраў моцнага алкаголю ў год. Гэта дрэнна. І гэта той фактар рызыкі, які рэальна негатыўна ўплывае на здароўе чалавека, — адзначыў Малашка. — Для прафілактыкі алкагалізму мы павінны ўжываць усе тыя меры, якія выкарыстоўваюць у развітых краінах свету: абмежавальнага, прафілактычнага і лячэбнага характару. Калі пра алкаголь, то гэта арганізацыя гандлю спіртнымі напоямі ў пэўных месцах — у спецыяльна загароджаных аддзелах і спецыяльных крамах, а не на ўсеагульным аглядзе. Акрамя таго, неабходна абмежаваць час рэалізацыі спіртнога ў гандлёвай сетцы. Адпаведныя прапановы аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 знаходзяцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта».

На яго думку, згаданыя абмежавальныя меры патрэбныя ў першую чаргу для таго, каб кола спажыўцоў спіртнога не пашыралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930