Трамп выступіць з прамовай пра «мірны іслам» перад лідарамі 50 мусульманскіх дзяржаў
Прэыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе выступіць зь вялікай прамовай пра іслам падчас візыту ў Саудаўскую Арабію, дзе знаходзяцца галоўныя сьвятыні гэтай рэлігіі.
Як паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША Гэрбэрт Макмастэр, у пятніцу Трамп сустрэнецца зь лідэрамі больш як 50 мусульманскіх краінаў і выступіць з «натхняльнай прамой прамовай пра неабходнасьць супрацьстаяньня радыкальнай ідэалёгіі і надзеяй прэзыдэнта на ўспрыманьне ісламу, як мірнай рэлігіі».
Макмастэр адзначыў, што першая замежная паездка Трампа ў якасьці прэзыдэнта накіравана на заахвочваньне адзінства мусульман, юдэяў і хрысьціянаў, улічваючы тое, што ён таксама наведае Ізраіль і Ватыкан у рамках дзевяцідзённага турнэ, якое ахоплівае пяць краін.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Церцель: Падлеткі па заданні ўкраінцаў зрабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС
 8
«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску
 6
У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ
 3
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера