Знайсці
17.05.2017 / 20:166РусŁacБел

Стала вядома, калі ў Мінску абмяжуюць продаж алкаголю 

Продаж алкаголю будзе абмежаваны ў сталіцы 30 мая і 10 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта замацавана рашэннем Мінгарвыканкама № 1306 ад 20 красавіка 2017 г., якое афіцыйна апублікаванае 17 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляюць Мінск-Навіны.

З 8:00 30 мая да 8:00 31 мая і з 8:00 10 чэрвеня да 8:00 11 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў), за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Таксама ў названы перыяд не будзе ажыццяўляцца рознічны гандаль у гандлёвых аб'ектах півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 %.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера