Знайсці
17.05.2017 / 18:476РусŁacБел

Амерыканец падаў на дзяўчыну ў суд за выкарыстанне мабільнага тэлефона на спатканні

Жыхар амерыканскага штата Тэхас падаў у суд на дзяўчыну, якая сапсавала іх першае спатканне. На думку мужчыны, яго спадарожніца занадта часта карысталася мабільным тэлефонам падчас прагляду фільма, на які ён запрасіў яе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аказваецца, што 37-гадовы Брэндан Уэзмар запрасіў 35-гадовую дзяўчыну на спатканне ў кінатэатр. Гэта было першае спатканне пары, таму Брэндану хацелася, каб усё прайшло ідэальна. Аднак рэальнасць аказалася іншай — па словах мужчыны, яго спадарожніца адпраўляла 10-15 паведамленняў кожныя 15 хвілін. Такім чынам, яна не змагла надаць належную ўвагу фільму «Вартавыя Галактыкі: Частка 2» і перашкаджала гледачам, якія сядзелі побач з ёй.

Мужчына зрабіў дзяўчыне заўвагу, папрасіўшы яе адкласці тэлефон, аднак яна працягнула адпраўляць паведамленні. Тады Брэндан папрасіў дзяўчыну выйсці з залы і там перапісвацца з сябрамі. Пасля гэтага дзяўчына пакінула залу, а мужчына яе больш не бачыў.

Сама дзяўчына, якая не пажадала назваць сваё імя, сцвярджае, што падчас сеансу напісала ўсяго 2-3 паведамленні. Яна таксама дадала, што не збіраецца вяртаць Уэзмару 17 даляраў 31 цэнт за свой білет у кіно, бо мужчына клікаў яе на спатканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930