Знайсці
17.05.2017 / 18:40РусŁacБел

Летні фестываль балета пройдзе ў Мінску з 11 па 18 чэрвеня

Летні фестываль балета пройдзе ў Мінску з 11 па 18 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Адкрые «Балетнае лета ў Вялікім» спектакль «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Галоўныя партыі 11 чэрвеня будуць танцаваць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі, 12 чэрвеня — Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага тэатра.

Госці з тэатра «Астана Балет», што займае адно з вядучых месц сярод балетных калектываў Казахстана, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі прадставяць свае работы: 13 чэрвеня — аднаактовыя балеты «Love Fear Loss», «Gaia» і танцавальную праграму «Астана Балет GALA», 14 чэрвеня — «Кармэн» і «Diversity», 15 чэрвеня — «Туманы часу» і «Павольны агонь».

Вечар аднаактовых балетаў з удзелам беларускіх артыстаў адбудзецца 16 чэрвеня. Гледачы ўбачаць гран-па з балета «Пахіта» Людвіга Мінкуса, балет «Санеты» на музыку Пітэра Уорлака і Ральфа Воан-Уільямса і «Шэсць танцаў» на музыку Вольфганга Амадэя Моцарта. За дырыжорскім пультам у гэты вечар - Іван Касцяхін і Мікалай Калядка.

Завершыцца фестываль 18 чэрвеня гала-канцэртам зорак сусветнага балета, у якім прымуць удзел госці з Расіі, Казахстана, Польшчы, Германіі і артысты Вялікага тэатра Беларусі. У іх ліку - прэм'ер Вялікага тэатра Расіі Міхаіл Лабухін, салістка балета Опернага тэатра Гановера Аляксандра Ляшэнка, салістка Баварскай дзяржаўнай оперы беларуска Таццяна Цілігузава і саліст Нацыянальнага балета Польшчы беларус Максім Вайцюль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера