Знайсці
17.05.2017 / 18:11РусŁacБел

У Польшчы на фабрыцы па вытворчасці пораху адбыўся выбух

У мясцовасці Манкольна ў Ніжняй Сілезіі (Польшча) раніцай у сераду адбыўся выбух на прадпрыемстве па вытворчасці пораху, паведамляе Радые Польшча. У выніку выбуху 17 чалавек атрымалі раненні, чацвёра работнікаў у цяжкім стане транспартаваныя ў бальніцу, аднаго чалавека шукаюць ратавальнікі, адзін чалавек загінуў.

У выніку выбуху будынак завода цалкам разбураны. На месцы працягваюць працаваць пажарныя і ратавальнікі.

Прычыны выбуху да гэтага часу не названыя.

Фабрыка па вытворчасці пораху ў Манкольне з'яўляецца адной з найстарэйшых дзейных фабрык у свеце. Вытворчасць тут пачалася яшчэ ў XVII стагоддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930