Знайсці
17.05.2017 / 17:317РусŁacБел

Навукоўцы: Тоўсты, але здаровы — гэта міф

Меркаванне пра тое, што людзі могуць мець залішнюю вагу і пры гэтым заставацца цалкам здаровымі, няправільная, гаворыцца ў новым даследаванні навукоўцаў з Універсітэта Бірмінгема, піша ВВС.

Getty

Міф «тоўсты, але ў добрай форме» прадугледжвае, што чалавек з залішняй вагой можа лічыцца здаровым, калі ўсе яго метабалічныя паказчыкі, у прыватнасці, крывяны ціск і ўзровень цукру ў крыві, знаходзяцца ў норме.

Навукоўцы з Універсітэта Бірмінгема прааналізавалі даныя 3,5 млн чалавек за перыяд з 1995 па 2015 год. Для даследавання яны ўзялі даныя людзей з атлусценнем (індэкс масы цела больш за 30), у якіх першапачаткова не было ні сардэчных захворванняў, ні дыябету, ні павышанага ціску, ні высокага ўзроўню халестэрыну.

У выніку даследчыкі зрабілі выснову, што нават гэтыя людзі, у якіх першапачаткова не было метабалічных анамалій, праз некаторы час аказаліся больш схільнымі да хвароб сэрца, чым людзі з нармальным вагой.

«Сама па сабе наяўнасць залішняй вагі падвяргае вас падвышанай рызыцы атрымаць сардэчны прыступ або інфаркт», — кажа Майк Нэптан з Брытанскай кардыялагічнай асацыяцыі.

На думку доктара Рышы Калеячэці з Універсітэта Бірмінгема, дактары павінны раіць тоўстым людзям зніжаць вагу незалежна ад наяўнасці або адсутнасці метабалічных анамалій.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера