Знайсці
17.05.2017 / 16:45РусŁacБел

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» восьмы раз пройдуць у Нясвіжы

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» восьмы раз збяруць гасцей у Нясвіжы, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Віктар Скорабагатаў у Касцёле Божага Цела 23 чэрвеня прадставіць праграму «Беларускі класіцызм», а вечарам ва ўнутраным дворыку замка балет Адольфа Адана «Жызэль, або Вілісы» (маэстра — Мікалай Калядка) адкрые фестываль.

На другі дзень у Тэатральнай зале замка Радзівілаў Таццяна Траццяк, Уладзімір Пятроў, Таццяна Гаўрылава, Эдуард Мартынюк і струнны квінтэт «Серэнада» будуць спяваць пра каханне. Вечарам на імправізаванай сцэне ва ўнутраным дворыку разгарацца сіцылійскія страсці: гледачы ўбачаць оперу П'етра Масканьі «Сельскі гонар». Прэм'ера гэтага спектакля Міхаіла Панджавідзэ прайшла 30 красавіка.

На сцэне Тэатральнай залы замка дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова 25 чэрвеня прадставяць гледачам сваю нядаўнюю пастаноўку — камедыйную оперу Гаэтана Даніцэці Viva la Mamma! Ролі выканаюць: Мама Агата — Андрэй Кліпо, Луіджыя — Алена Таболіч, Рэжысёр — Дзяніс Янцэвіч, Маэстра - Сяргей Лазарэвіч, Карыла — Алена Золава, Даратэя - Крыскенція Стасенка, Гульельма — Аляксандр Жукаў.

Завершыцца трохдзённае свята грандыёзным «Радзівілаўскім балем». Гала-канцэрт рыхтуе дырыжор Андрэй Галанаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера