Знайсці
17.05.2017 / 13:372РусŁacБел

Для Беларусі адкрыецца рынак дзяржзакупак расійскіх карпарацый на $150 мільярдаў

Тавары беларускага паходжання, работы, паслугі, якія выконваюцца, якія аказваюцца беларускімі асобамі, змогуць удзельнічаць у тэндарах дзяржкарпарацый Расіі на тых жа ўмовах, што і расійскія. Гэты рынак ацэньваецца ў 150 млрд даляраў, паведаміў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Эдвард Матуліс.

У мінулым годзе ўрад Расіі прыняў пастанову, што на агульных умовах у расійскіх тэндарах могуць удзельнічаць толькі айчынныя — гэта значыць, расійскія — кампаніі. Гэты дакумент супярэчыў нормам Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Гэта пастанова некарэктна трактавалася расійскімі дзяржкарпарацыямі. Яны расцэьвалі беларускія тавары як замежныя, і таму нашы тавары не заўсёды аказваліся канкурэнтаздольнымі. Мы правялі перамовы з нашымі калегамі з Мінэканамразвіцця РФ і ўчора атрымалі адказ, што расейскім дзяржаўным карпарацыям растлумачана, што прадукцыя з рынкаў краін — удзельніц ЕАЭС павінна расцэньвацца як айчынная», — сказаў Матуліс (15 мая ён быў вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку, але працягвае выконваць абавязкі намесніка міністра МАРГ — заўв. TUT.BY).

У выпадку парушэння гэтых нормаў беларускія кампаніі змогуць абскардзіць рашэнні расійскіх дзяржкарпарацый у судзе.

Рынак дзяржзакупак у Беларусі ў год складае каля 7 мільярдаў даляраў, у той час як расійскі — каля 300, прычым палову займаюць расійскія дзяржкарпарацыі.

На найвышэйшым узроўні Расія афіцыйна запрасіла беларускія кампаніі ўдзельнічаць у праграмах імпартазамяшчэння. Гэта дало кампаніям магчымасць удзелу ў тэндарах на дзяржзакупкі на льготных умовах. Але беларускі бок не раз скардзіўся, што не можа канкураваць з расійскімі вытворцамі, бо ў Расіі прыярытэт аддаецца сваёй прадукцыі.

«Забяспечаны нібыта роўны доступ. Расейцы могуць удзельнічаць у беларускіх не толькі бюджэтных дзяржзакупках, але і ў камерцыйных тэндарах. Але ў суседзяў рынак дзяржкарпарацый у разы больш, чым рынак дзяржзакупак. А туды на льготных умовах можа ўвайсці толькі той, хто мае сваё прадстаўніцтва ў Расіі. А гэта павелічэнне цаны і зніжэнне канкурэнтаздольнасці. Прынцыповыя рашэнні прынятыя, але калі спускаешся да выканання, не заўсёды ўсё гладка», — тлумачыла TUT.BY Вольга Палітыка.

Улады Беларусі не раз заяўлялі, што неабходна скасоўваць бар'еры ў гандлі з Расіяй.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера