Даслаць навіну
Знайсці
5
Devil / адказаць
17.05.2017 / 11:05
Быў шмат гадоў у ВК, але зара больш на Фэйсбуку сяджу=)
15
Скарыніч / адказаць
17.05.2017 / 11:11
Па-першае, у Беларусі ВК пакуль не забаранілі. Хочаце пэцкацца - калі ласка. Па-другое, ва Украіне вайна. І забарона - гэта проста санітарныя захады. Крок сімвалічны, але пачынаць трэба. Даўно пара было і з бізнесам з Расіі, і з рпц вырашыць. А ля гер ком а ля гер.
4
Штукар / адказаць
17.05.2017 / 11:12
Хто супрацьстаўляе суполкі "Змагар — выкарыстаная пракладка" і "Чай з малінавым варэннем" ? Цалкам магчыма, што чальцы першай ёсць чальцамі другой. Не сакрэт, што Лукашэнка апошнія года 3 вельмі дратуе расійскіх шавіністаў і ватнікаў, асабліва тым, што не перашкаджае мяккай беларусізацыі. А у якой суполцы удзельнічаць - справа кожнага. Іншае пытанне, што асабістыя дадзеныя альбо IP-адрасы карыстальнікаў той жа "У Кантакце" для расійскай выведкі ці ФСБ атрымаць патэнцыйна нашмат лягчэй, чым з сервероў таго ж Фэйсбука. А гэта значыць - ведаць не тое што IP-адрасы карыстальнікаў з няўгоднымі поглядамі і поглядамі, перашкаджаючымі рускай агрэсіі, але і іх хатнія адрасы. Не сакрэт, што па IP-адрасе злучэння можна даведацца пра хатні адрас карыстальніка.
4
q123 / адказаць
17.05.2017 / 11:13
Добрый дзень.

Давайце будзем шчырымі - вы не разумееце, што такое інфармацыйная бясбека краіны. Калі вы хаціце карыстацца укантактам, данныя нашых грамадзян павінны быць размешчаны на тэрыторыі РБ і кантралявацца нашымі спецслужбамі, а не расейскімі.

Акрамя таго, вы ўяуляеце, што нашай краіне можна з лёгкасцю прычыніь камерцыйную шкоду проста заблакавав частку паштовых скрыняу на mail.ru і yandex(дамен тут бай).

Дарэчы наша дзяржава вельмі кепска адносіцца да прапаганды правільнага справаводства у сеці.


31
Віктар / адказаць
17.05.2017 / 11:23
Больш люблю Фэйсбук, у ВК толькі ідзе перапошчванне розных суполак з аднастайным ванільным кантэнтам. Але з аўтарам згодзен на ўсе 100. Па-мойму, блакаванне Яндэкса, ВК і Аднакласнікаў - адно з самых дурных дзеянняў Украіны супраць Расіі.
      Зараз мяне, канешне, замінусуюць, бо аўдыторыя НН збольшага таксама хацела б заблакаваць усю расійскую інфармацыйную прастору. Але будзьце рэалістамі: уявіце, каб вы сталі прэзідэнтам Беларусі з бязмежнай уладай. Вы б з радасцю выкрэслілі рускую мову са спісу дзяржаўных, заблакавалі б расійскія сайты, вырубілі б расійскае тэлебачанне, увялі б візы і памежны кантроль на ўсходзе і г.д. Падтрымаў бы я вас? Канешне, я сам пра такое мару! Падтрымаў бы ўвесь беларусі народ? Вядома, не. Усё ж-такі нават без уліку агалцелых "ватнікаў" больш за палову беларусаў ухваляюць кантакты з Расіяй, а рускай мовай дык і ўвогуле 99% карыстаюцца (глядзіце не на перапісы, а на рэаліі).
     У выніку, будучы прэзідэнтам, вы атрымаеце такі майдан, што хутка пашкадуеце аб аддадзеных загадах. Тут і "зялёных чалавечкаў" не трэба будзе - самі беларусы пагоняць вас паганай мятлой. І на ваша месца ўжо дакладна не абяруць кагосьці з нацыянальнымі поглядамі, а выберуць каго-небудзь прарасійскага. Вельмі баюся, што і Парашэнка так скончыць.
20
Віктар / адказаць
17.05.2017 / 11:27
Дадам, што ВК і Аднакласнікі - гэта проста сацыяльныя сеткі, ніякай прапагандай і русіфікацыяй яны не займаюцца, гэта робяць хіба што іх карыстальнікі. Дык хапае ж там і прадстаўнікоў іншага боку. Хочаш - не чытай гэтую вату, а чытай "Чай з малінавым варэннем" і "Мая краіна - Беларусь". ВК і інтэрфейс беларускі мае, прычым нашмат раней за Фэйсбук. Пошта "Яндэкса" таксама са мной па-беларуску размаўляе, а вось хвалёны Gmail - дагэтуль не.
12
Васіль Астрэйка / адказаць
17.05.2017 / 11:29
Зміцер, люблю вас чытаць, але тут вы памыляецеся. Тыя самыя суполкі могуць існаваць не Укантакце, а на іншых, нярускіх платформах. Не будзе ВК, "Мая краіна Беларусь" вырасце ў ФБ ці снэпчаце. А вось калі выдушым расійскія платформы, будзе меншы і іх уплыў. Рашэнне Парашэнкі не папулярнае, але мудрае.
21
Віталь / адказаць
17.05.2017 / 11:32
Як не круці а вк крутая пляцоўка для праоўвання музыкі і ўласнай творчасці. Дарэчы, бел музыкі кепска працуюць з сацсекамі.
4
Штукар / адказаць
17.05.2017 / 11:33
Віктар, знаёмая рыторыка - казаць за увесь беларускі народ і пагражаць ад імя рускамоўных.
24
belariy / адказаць
17.05.2017 / 11:39
згодзен з Панкаўцом.
1
ales' / адказаць
17.05.2017 / 11:43
Зарэгіструюць сваю суполку ў іншай сацсетцы.
42
Valadzimir / адказаць
17.05.2017 / 11:53
Як можна зразумець, гэтае рашэньне Главы кіеўскага рэжыму накіравана на тое, каб актыўныя жыхары Украіны - карыстальнікі сацсетак, былі не "пад каўпаком" ФСБ, а "пад каўпаком" ЦРУ.
4
Прароцтва / адказаць
17.05.2017 / 12:01
Рускую медыяпрастору не перавыхаваеш, ад яе трэба аддзяляцца і  рыхтавацца да абароны!
2
Марына / адказаць
17.05.2017 / 12:05
Не забываемся, што Расія — нападнік на Ўкраіну. Якія могуць быць справы з ворагам і яго прадуктамі? Трафік не павінны ісьці да агрэсара.
20
андрушка / адказаць
17.05.2017 / 12:21
Зміцер усё правільна напісаў і трапна!  Тым больш, што калі нешта забараняюць - ажыятаж вакол гэтага шчэ большы і, як правіла, папулярнасць таго, што забараняць, - становіцца куды большая, чым раней.
2
Ну-ну / адказаць
17.05.2017 / 12:23
А сколько суполок пророссийских и проимперских, где бадяжат одно болото про "русский мир" и "спасибо деду за победу", а не согласных банят по чёрному, не пытаясь вступать в полемику. Таких групп в сотни раз больше. И кто мешает создать беларуские группы в фейсбуке ???, чтобы не разбавлять "великорусскую" и имперскую бадягу России "в контакте" и "одноклассниках" !!! Что "одноклассники", что "в контакте" - российское болото, под контролем российских спецслужб, там споры и полемика проходят в виде ток-шоу на ОРТ, РТР, НТВ и ЦВТ, сплошная истерика и сплошные оскорбления, а если оппонент не утёрся сам, то просто заткнут вечным баном. И беларуского там с гулькин нос. Да, можно не читать и не писать, но тогда, какой смысл в этом болоте ???
32
Valadzimir / адказаць
17.05.2017 / 12:35
// Марына пісала 17.05.2017 / 12:05    Не забываемся, што Расія — нападнік на Ўкраіну. Якія могуць быць справы з ворагам і яго прадуктамі? Трафік не павінны ісьці да агрэсара. // ..............................................................................
Не забываемся, што на Украіне быў зьдзейсьнены ўзбройны дзяржаўны пераварот, інспіраваны і актыўна падтрыманы зьнешнімі сіламі, наступствам якога стала грамадзянская вайна на Данбасе і "анексія" Расея Крыму. І што гэтыя зьнешнія сілы хочуць цалкам узяць Украіну пад свой кантроль.
29
иваноуу / адказаць
17.05.2017 / 12:41
Из крайности в крайность. Я против запрета. Хорошая сеть.(Вконтакте) Не выкладывайте в интернет то, чего не хотите, чтоб видели(знали) другие. Всегда будьте на чеку и помните, за вами все равно следят!)) Я знаю очень много хороших русских, украинцев, белорусов. Запреты эти выгодны лишь правящим кланам. Но вы наверное это не скоро поймете(((
3
кто мешает создать беларуские группы в фейсбуке ??? / адказаць
17.05.2017 / 12:47
Чалавек жыве ў казцы!!!!Піша! У Ўкраіне вайна! Шавіністка-рэваншысткая расея напала на яе. І будзьма шчырымі, вайна вядзецца і проці нас.Што вы нясеце, людзі. Прачніцеся!
0
ооппа / адказаць
17.05.2017 / 12:54
Вк плох тем что там нельзя быть анонимным, так как регистрация через номер телефона
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера