Знайсці
17.05.2017 / 08:14РусŁacБел

АDNАK! заявіла пра перанос тэрмінаў правядзення фестывалю

У гэтым годзе Фестываль АDNАK! займеў шмат істотных зменаў, выкліканых уключэннем у рэйтынг крэатыўнасці беларускіх рэкламных агенцтваў АКМА і АРА. І каб адпавядаць яшчэ вышэй паднятай планцы, Аргкамітэт вырашыў парушыць шматгадовую традыцыю абвяшчэння Фестывалю ўвесну і перанесці тэрміны правядзення Фестывалю ADNAK!

Больш дакладныя даты правядзення Фестывалю будуць вызначаныя ў ліпені гэтага года.

«Уключэнне аж у два рэйтынгі крэатыўнасці, чаго мы чакалі даўно, матывуе нас рыхтаваць Фестываль іначай, чым у папярэднія гады. А гэта запатрабавала дадатковага часу і высілкаў. І таму, узважыўшы ўсе арганізацыйныя акалічнасці, мы вырашылі, што лепш парушыць шматгадовую традыцыю абвяшчэння Фестывалю ўвесну, чым зрабіць яго не так, як нам бачыцца ў гэтым годзе», — адзначыла сустаршыня Аргкамітэта Фестывалю, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская. 

Наступны Фестываль АDNАK! пройдзе ў абноўленым фармаце.

Асноўнае — усе намінацыі Фестывалю будуць падзяляцца на 2 асобныя блокі:

Камерцыйны блок — камерцыйная рэклама тавараў і паслуг,

Іміджавая рэклама кампаній. Удзел у намінацыях гэтага блоку будзе платным.

Некамерцыйны блок — сацыяльная рэклама, грамадсказначныя і беларусаарыентаваныя праекты. Удзел у намінацыях гэтага блоку будзе па-ранейшаму бясплатным.

Таксама будзе працаваць менш складаў журы:

  • Крэатыўнае журы
  • Журы дызайну
  • Digital-журы
  • Журы сацыяльнай рэкламы, грамадсказначных і беларусаарыентаваных праектаў

Такія новаўвядзенні абумоўленыя прафесійным ростам Фестывалю, які за гады свайго існавання ператварыўся з месца акумулявання спецыялістаў рэкламнага рынку, неабыякавых да беларускай мовы і культуры, у сапраўдную творчую лабараторыю са сваімі правіламі і ўзроўнем.

Пра іншыя навінкі Фестывалю будзе паведамлена дадаткова.

zbsb.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930