Названы самыя пітушчыя краіны. Беларусь — на 2-м месцы ў свеце
Фота Сяргея Гудзіліна
Жыхары Літвы з'яўляюцца сусветнымі лідарамі па спажыванні алкаголю, сведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў аўторак у Вільні агучыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі здароўя (СААЗ) Гаўдзі Галеа, піша Defli.lt
У Літве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім спажываў 16 літраў алкаголю. «Гэта, па найноўшых падліках, робіць яе (Літву) найбуйнейшым п'яніцам у Еўропе, а таксама самай пітушчай краінай у свеце», — заявіў Галеа.
На другім месцы размясцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алкаголю ў год.
Трэці радок займае Латвія (у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны).
Расія разам з Польшчай размясціліся на чацвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара.
Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сітуацыя з рашэннем праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, складваецца ў Заходняй Еўропе