Знайсці
16.05.2017 / 20:582РусŁacБел

Пуцін дазволіў ФСБ канфіскоўваць зямлю і нерухомасць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дае права Федэральнай службе бяспекі Расіі «ў межах сваіх паўнамоцтваў» прымаць рашэнні аб канфіскацыі зямельных участкаў і размешчаных на іх аб'ектаў нерухомасці. Раней гэта права атрымала ФСА, піша ВВС.

Участкі і размешчаныя на іх будынкі ФСБ можа адбіраць «для дзяржаўных патрэб».

Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Рашэнні аб канфіскацыі спецслужба павінна прымаць «у межах сваіх паўнамоцтваў», гаворыцца ў дакуменце. Што маецца на ўвазе, у тэксце не ўдакладняецца.

ФСБ зможа забіраць зямлі для дзяржаўных патрэб толькі «ў выключных выпадках», апісаных у 49-й артыкула Зямельнага кодэкса Расіі, гаварылася ў тлумачальнай запісцы да праекта адпаведнага прэзідэнцкага ўказа.

Гэтыя выключэнні ўключаюць выкананне Расіяй міжнародных дагавораў і будаўніцтва аб'ектаў дзяржаўнага значэння (аўтадарог, энергасістэм, абаронных аб'ектаў і гэтак далей).

У канцы сакавіка прэзідэнт падпісаў аналагічны ўказ, які тычыцца Федэральнай службы аховы (ФСА). У ім гаварылася, што ведамства можа адбіраць зямельныя ўчасткі «ў мэтах будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў федэральнага значэння, якія неабходныя для ажыццяўлення паўнамоцтваў» службы.

Да гэтага ФСА магла толькі ажыццяўляць бестэрміновае права карыстання зямлёй. Каб канфіскафаць участак, спецслужбе патрабавалася пастанова ўрада Расіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930