Знайсці
16.05.2017 / 20:535РусŁacБел

Ашуканцы выкралі ў казіно Мінска каля $100 тысяч

У ігральных установах Мінска раскрытая серыя махлярстваў, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

У поле зроку аператыўнікаў трапіла група аферыстаў з Беларусі і Расіі. Яны на працягу як мінімум года праводзілі махінацыі з выйгрышнымі камбінацыямі на гульнявых аўтаматах, устаноўленых у розных раёнах беларускай сталіцы, і завалодалі грашыма ў асабліва буйным памеры. Маладыя людзі затрыманыя.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Толькі па двух эпізодах шкода склала Br23 тыс. Паводле даных ГУБАЗіК, агульная сума выкрадзенага перавышае $100 тысяч», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Аматары лёгкай нажывы дзейнічалі ў парушэнне заканадаўства, выкарыстоўваючы пры гэтым камп'ютарную тэхніку, сродкі мабільнай сувязі, магчымасці інтэрнэту і прылады, якія аказваюць уздзеянне на выпадковы вынік гульні. Яны падкуплялі ахоўнікаў ці адміністратараў працэнтамі ад будучых незаконных выйгрышаў. Тыя, у сваю чаргу, убудоўвалі ў гульнявыя аўтаматы спецыяльную электронную прыладу і паведамлялі пра гэта змоўшчыкам. Праз некаторы час да такіх аўтаматаў падыходзіў «свой» гулец і выйграваў значныя грошы.

«Арганізатары злачыннага промыслу жылі на шырокую нагу: ездзілі на дарагіх аўтамабілях, доўгі час здымалі ў Мінску некалькі элітных кватэр», — адзначылі ў МУС.

Выяўлена больш за дзесяць фігурантаў (частка з іх змешчаныя ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, астатнія адпушчаныя пад абавязацельства аб яўцы), вывучаюцца ўсе акалічнасці злачыннай дзейнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера