Знайсці
16.05.2017 / 18:4738РусŁacБел

«Светка-кандыдатка»: правакацыйнае перадвыбарнае ВІДЭА фітнэс-трэнеркі з Дзвінска

3 чэрвеня ў латвійскім Дзвінску (Даўгаўпілсе) пройдуць выбары ў самакіраванне. Учора на Ютубе з'явіўся агітацыйны ролік адной з кандытатак у дэпутаты Святланы Ланской.

«Прыйшоў час ламаць стэрэатыпы! Я, Святлана Ланская, балатуюся пад нумарам 6 ад спісу No sirds Latvijai. Я — такая як ёсць, без шалупіння. Студэнтка, трэнерка па zumba-фітнесе, адказны і сумленны чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Я ведаю, як зрабіць жыццё ў гэтым горадзе цікавейшым і больш насычаным, як павярнуць Думу тварам да жыхароў і наладзіць супрацоўніцтва з падаткаплацельшчыкамі.

Скончыўся час гаворачых галоў у гальштуках і нікому не зразумелых клішэ! Улада павінна быць народнай — такой, як вы ўсё, як я. Я называю рэчы сваімі імёнамі і не даю невыканальных абяцанняў. Я ўмею працаваць і гатовая рабіць гэта на карысць майго любімага Даўгаўпілса [Дзвінска — НН]», — піша Святлана ў закліку галасаваць за яе на выбарах.

А вы прагаласавалі б за такога кандыдата?

ЮБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930